Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тугою аранай, старане, туляліся па розных глухіх куткох, канчалі век свой ці ў цёмных лясох, ці ўзімку на бязьлюдных дарогах на беленькай сьнегавой посьцілцы, ці ў гарадох на каменьні пад плотам, калі яшчэ раней таго не накладалі галоўкаю за скарынку пушнога старасьвецкага хлебца.

Цягнецца яна даўно струпехлымі крыжамі і касьцьмі ды згладжанымі ад даўгога часу могільнымі курганкамі і ў тыя жалобныя ліхія гадзіны, калі беларус у белай кашулі здабываў царом Сярэднюю Азію, і йшоў на вечныя часы за сваю веру ў Сыбір, і вызваляў балканскіх «браткоў» з турэцкай няволі, і насыпаў чыгункі па ўсяму Усходу Эўропы, і дзе толькі, дзе толькі, апроч хіба свае бацькаўшчыны, не капаў у горах руду, ня спушчаў ваду з гнілых балот…

Губіць свой стройны парадак і буяець ува ўсе бакі чарада ў астатнія колькі-дзесят гадоў, калі нарадзіўся людзей вялікі шмат, а зямля ня вырасла, а ўсохла да вузенькіх, што й курыца пераскочыць, шнурочкаў. Пацягнуўся тады з вёскі народ куламесаю і хто куды: у Пецярбург і Маскву, Рыгу і Адэсу, Тыфліс і Варшаву, і ў далёкую заморскую Амэрыку, дзе ёсць дзіўны горад Нью-Йорк, дзе ёсьць глухія, а багатыя фэрмы ў немцаў і расейскіх духабораў, і