Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пер усьцяж укрыта акопамі, крыжамі і магілкамі. Ня можа. — „А вы, аднак-жа»…

Так, аднак-жа, ён што-сьці павінен рабіць. Так, так. «Буду рабіць! буду рабіць»! — грукаталі калёсы з невялічкай горкі і разганялі драмоту сярод сумнай імглы восені, што патроху робіцца сьвятлейшай і весялейшай. Можа і сонейка блісьнець, і тады хочацца адарвацца ад прыемнай мулкасьці калёс і бегчы па дарозе.

X.

Іван Карпячонак Гаршчок, або Карпавіч (так звалі яго ўсе, калі пабыў у сьвеце), належаў да тэй даўнай і не малой чарады выхаджэнцаў з беларускай вёскі, каторая чакаець яшчэ ў літэратуры свайго пісьменьніка.

Чарада гэтая маець свой пачынак у дужа далёкай мінуўшчыне, калі прадзеды нашыя, то той, то гэты, ня прыкутыя да свайго загону, як цяпер унукі, абы-якой культураю, раптам кідалі грэчкасейства і беглі ўва ўвесь белы Божы сьвет шукаць волі, ці-тое: гамаваць свае атавістычныя пачуцьці.

Чарада гэтая праходзіць таксамы скрозь тыя сьлёзныя часы, калі дзяды нашы, то той, то гэты, і найбольш, як той казаў, з ганарыстых, уцякалі ад жорсткіх паноў сваіх, бадзяліся па чужой,