Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цы і казаў: «Што душа мае, тым і прымае», і што крычаў, абшчапіўшы кол, у перабой вучню: «Таварышы сяляне! Паслухайце ка мне! Найлепшая праграма»… — гэты дзядок мае глаўнае: змаганьне з панскай няпраўдай. А яму гэта ня глаўнае; калі адзін голас кажа: «Ідзі ў партыю»! — другі голас насьмяхаецца над сваёю-ж палавінкаю і быццам з нейкай нядобрай уцехаю шэпча: „Няма табе партыі! Няма табе партыіі“. — «А вы мне, аднак-жа, адкажаце: што вы робіце для бацькаўшчыны, для маткі—Беларусі?» — пытаецца касалапы хлапец-аратар. — «Што раблю? Што раблю? Чакайце! аб чым гэта я думаў, апроч таго? Ага: вучань надта добра вымаўляе пабеларуску, а я гарэй; мне мала і слоў, асабліва на адўлячонныя паняцьці. А на што мне, на што мне? Мая-ж бацькаўшчына — Расія»…

Апанавала драмота сярод сумнай імглы восені на нядрогкіх калёсах з нейкай прыемнай, нямеючай мулкасьцю боку і нагам. «Да універсытэту гаварыў найбольш пабеларуску. І думаў пабеларуску. Не: школа наўчыла думаць паруску. Ці-ж праўда»? І лавіў сябе, як думае: пабеларуску, ці памаскоўску, і ня мог злавіць. — «А вы, аднак-жа, адкажыце мне»… Ён нічога ня можа адказаць. Ен навет ня можа адчуць усяе глыбі гора і няшчасьця гэтай старонкі, што ця-