Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цыя ў канцы дарогі, хоць і тысячы станцый, апрача гэтай ёсьць яшчэ на сьвеце, хоць і шмат іх яшчэ давядзецца праехаць за ўсё жыцьцё.

Але якая-ж яснасьць? Няма яснасьці… Есьць тое, што ён ня ведаў, як назваць, але прадставіў: вялікая мутная лужына ці нейкія паводкі, ці поўная дажджавой вады канава, а ў ёй паволі плывець шчэпінка, то плывець, то прыстоіць, то паціху перакруціцца там, дзе была…

Няма яснасьці, бо няма глаўнага.

І куды цяпер паплывець тая шчэпінка? Ці-ж ён ведае?

Няма глаўнага. Аля? не, яна ня глаўнае. Што было, перагарэла. Каханьне да яе сьціхла, прытулілася ў куточку. А можа зусім яго ня было, і зусім яго няма. І цяпер, можа, навет і блізкасьць дзяўчыны не змагла-б яго настрою, які ёсьць цяпер, які быў у Маскве на вакзале, калі белы тварык з бліскучымі чорнымі вачмі і пасмачкамі заўважыў наўпроці сябе і спакойна і лёгка адхіліў вочы, зьбялелы, лёгкі і шчыры пасьля хваробы. І пачуваў яшчэ на сабе той радасна вясёлы, ціхі сьмех бліскучых дзявоцкіх вачэй. А не глядзеў і уцяшаўся, што зрабіўся новым, другім.

Дык што-ж глаўнае? Курчавы дзядок, што паднасіў яму махорку ў пушач-