Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыта, ці сярод сумнай імглы восені, ці навет узімку, сярод белага скутага сьцюжаю поля, даець патрэбны спакой і родзіць у душы патрэбную, хаця-ж невясёлую, але ціхамірную яснасьць.

Залежыць тое і ад спосабу язды.

Патрошку цюхціў кары конь, бразкаючы банячкаю на дузе. Ен паддаваў шпаркасьці там, дзе дарога роўная-роўная, а яшчэ — з невялічкай горкі; але найчасьцей выпадала ісьці ступою: то з крутой гары, то па грэблі, то йзноў пад вялікаю гару; а роўнасьці па дарозе мала.

Калі патроху забылася прыкрасьць з вучням-агітатарам, калі сумная і родная імгла восені ізноў патрошку ахоплівала сэрца, Абдзіраловіч пачаў набірацца тэй яснасьці.

І як маўклівасьць белабрысага, з чырвонай, зморшчанай шыяй падводніка ў белым жупане і белай маргелцы; і як аднатоннасьць дарогі; і як хваравітая прыемнасьць ад мулкасьці на нядрогкіх калёсах, што зьявілася няўпрыцям намест мягкасьці падсьцеленага сена і пераходзіць неўзнаку у нейкую анямеласьць, калі праехаў, ня вылазячы, дваццаць, а можа і трыццаць вёрст; як самая дарога, — так цягнулася і такою была чарада яго думак, у канцы каторай павінна была наступіць яснасьць, як стан-