Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўсім, што ёсьць навакол, і таксама у сваім жыцьці за астатні, пасьля такога-ж уразуменьня, час. Гэткіх натур найболей сярод славянаў і народаў Усходу. Яны патрабуюць нейкага здаваленьня і спакою духа ў адносінах да ўсяго, што ёсьць і што дзеецца на сьвеце. Час да часу проста карціць ім упарадкаваць думкі свае — гэта азначае: хоць і неразьвязаць спрадвечнага пытаньня: «Аткуля ўсё і што яно?» — дык хоць супакоіць сябе, падумаўшы, палятуцеўшы і йзноў набраўшыся яснасьці ў паглядах на спрадвечна няяснае. З аднаго боку гэта выглядае патрэбным чалавеку падрахункам, а з другога боку — непатрэбнай і шкоднай штукай у такую пару, калі «грошы — час».

Найбольш яснасьці маюць людзі ў саўсім маладым ці саўсім старым веку. А людзі веку сярэдняга ня маюць на тое часу сярод клопату і клуму жыцьця. Дзе-ж і калі-ж тут падумаць і ўцяміць аб сабе і аб сьвеце, калі навокал усё круціцца, казаў той, у скоках, раз навокал усё гручыць, як грузавы аўтамабіль па каменьню.

Цямнасьць тую часам неўспадзеўкі знаходзяць, аднак, і яны на глухой прасёлкавай дарозе, праехаўшы па ёй колькідзесят вёрст.

Ціхая бязьлюдная дарожка сярод