Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

I.

Памешчык сярэдняй заможнасьці пан Абдзіраловіч заўдавеў у 1890 годзе дужа трагічна.

У адну душную, цёмную летную ноч варочаўся ён з жонкаю дамоў з баля, на якім гуляла шляхецтва з усяго павету.

Баляваньне было вялікае. Шампанскае лілося, як рака. Клум, гоман, грыменьне прывезенага з N. аркестру далёка нясьліся з ярка асьветленага панскага палацу па старыннаму заглохламу парку, насаджанаму рукамі падданых за каралём Панятоўскім, пераляталі заплытае возера з шумячым чаротам і трапетна шэпчучым уноччы трасьніком, каціліся, засмутнела слабнучы, цераз сонны фруктовы сад і каналі на дварох сьпячай вёскі.

Сярод агульнай нясудзержнай весялосьці і скокаў, пад налезаньнем начы і музыкі, маладую, нэрвовую паню зьняцейку агарнуў незьясьнімы сум, і яна вельмі напужала мужа, настойліва бажала зараз а зараз ехаць дамоў, дзе аўстаўся іх першачок, трох месяцаў Ігналік.