Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Таварышы! Таварышы сяляне! — зазьвінеў у перабой яму вісокім галаском Карпавіч — паслухайце ка мне, калі хочаце, каб быў вам мір і зямля. Паслухайце ка мне, я вам скажу самую лепшую праграму, каб быў ужо адразу мір і панская зямля! Паслухайце, таварышы, праграму бальшавіцкую, каб было вам усяго як найболей

І да Карпавіча пасунуліся ўсе, хто быў у салдацкіх шынэлях, і Калістрат, і ня мала яшчэ каго, навет і дзеўкі ўсьлед за хлопцамі.

Вучань спазьніўся ў пару змоўкнуць і гаварыў далей, хоць і слабеў ад прыкрасьці, што Карпавічаў голас так зьвініць.

— Гэй, паніч, кінеш ты, ай не? — схапіў яго за падол шынэлі Калістрат: — усё-ж роўна не аддадзім табе галасоў.

— Мы доўга слухалі паніча і хоць ён казаў, што належыць да сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, — вымаўляў акуратна па складох два астатнія словы Карпавіч, — і належыць навет да нейкіх беларускіх рэ-ва-лю-цы-я-нэ-раў, быццам-то самых наскіх, але ці пачулі мы ад яго, калі-ж будзем дзяліць панскае дабро? Чаму ня можам цяпер падзяліць? Ці чулі мы ад яго, чаму ня можам зараз-жа скончыць ім-пе-ры-ялі-стыч-ную вайну? Ці чулі мы ад яго, што гэта за людзі ідуць па бе-