Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ларускаму сьпіску нумэр восьмы? Не, ня чулі! А там ідуць напэўна адны паны, якія кіруюцца, каб як лаўчэй абдурыць мужыка.

— Так, справядліва! — крыкнуў Калістрат,

— Але-ж гэта сьпісак беларускі, наш родны! — крыкнуў вучань і блаславіў слухачоў зусім крыва, губячы настрой.

— Ня трэба нам панскай радні, — зьвінеў Карпавіч з заядласьцю.

— Ня трэба! Ня трэба! — падхапіў Калістрат і хлопцы ў шынэлях.

Дзяўчаты троху палахліва, троху сарамліва адсунуліся яшчэ далей ад вучня. Пачалі канфузіцца і дзядзькі.

— Ня трэба нам, паніч, твая праграма, ну! — крыкнуў Калістрат і пацягнуў яго, спрабуючы, далоў за хвост шынэлі.

Вучань скокнуў з плоту на зямлю. Быў ён нязграбны, касалапы, у вялікіх ботах, і захлюпаныя разрэзы шынэлі з жоўтымі гузікамі і зялёным кантам цялёпалі па шырокіх халявах, калі ён ішоў.

— Вы едзеце на станцыю? — спытаўся ён у прапаршчыка. — Можа падвязьлі-б мяне троху?

— Добра. Будзе весялей. Сядайце.

Яны паехалі.

Сход слухаў Карпавіча, і толькі ма-