Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Брахня! Пара канчаць! — крыкнуў адзін з гэных двух-трох, нейкі абшарпанік, — ні-то згалелы высялкоўскі гаспадар, ні-то п‘янюга-камянацёс з N. або са станцыі; крыкнуў ен і азірнуўся на Карпавіча.

— Маўчы, Калістрат! Я цябе знаю з Горак! — злосна блаславіў крыкуна вучань-аратар і ўзноў гаварыў далей.

А Карпавіч прабіваўся наперад, каб гаварыць за бальшавікоў.

Абдзіраловіч зразумеў, што гэта выбары ў Устаноўчы Сойм і захацеў пабыць да канца. Падводнік яго адпусьціў каню падпінак і падкінуў яму жмуток сена.

Сход болей ужо зварочаваў увагі на калёсы.

А надвор‘е было імгліва-халадковае, нуднае. І лепей-ба сядзець у такую пару ў хаце.

Старэйшыя, слабейшыя, дзяды і бабы, так і зрабілі: патроху, патроху расхадзіліся да хат. Гэткім чынам беларуская старана, што была за вучня, аслабела, і Карпавіч узьлез на прасла і абшчапіў другі кол. Вучань пачуў небязьпеку і, яшчэ больш напружыўшы свой сіплы голас, крычэў.

— Браты беларусы! Браты сяляне! Дзядзькі і цёткі! І вы, маладзейшыя! Значыцца, будзем…