Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рытм прастуднага, сіплага, але маладога і дужога голаса:

— Браты сяляне! Браты беларусы! Значыцца будзем галасаваць за свой сьпісак! За беларускі сьпісак! Сьпісак нумэр восем, памятайце! — і усё махаў рукою, як слова бласлаўляў, як поп, сваіх слухачоў.

Старэйшыя людзі, дзядзькі і цёткі, ветліва і ўважна слухалі хлапца, таксама і частка моладзі, а невялічкі гурток хлапцоў наўмысьля рагатаў, каб зьбянтэжыць аратара. Падбіваў іх кучаравы дзядок у гарадзкім адзеньню, каторы не пазнаў у лубяной дажджавой накідцы Абдзіраловіча, а той, посьля толькі, пазнаў, што гэта Карпавіч.

— Усім трэба ісьці к урнам і укідаць свае білецікі. Хоць адзін дзень-аджалейце ужо, не працуйце і йдзіце. Няхай ідуць ня толькі мужчыны, але ўсе: і вы, цёткі, — блаславіў вучань кіўком рукі бабскі грудок (тыя а ні плюснулі і добра слухалі далей), — і вы, дзевачкі! — кіўнуў ён у дзявоцкі бок.

Дзяўчаты пачалі саромліва аглядацца па бакох і пільнавацца паважнасьці.

З гэтага ўзрос клум і непарадак, павялічаны дзяцьвішчаю у каплічцы і хлапецкімі жартамі ненаўмысьля і Карпавічам і двума-трымя наўмысьля.