Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ках. Жывой душы ня відаць ад шляху на бруднай і шэрай вуліцы, Дзе-ж іхныя хлопцы і дзеўкі, каторым належыцца весяліць усе выселкі, — багавіца іх ведае.

Глухая старана. Глухі народ.

Такімі, якраз, адбіліся выселкі у памяці Абдзіраловіча, і надта быў ён зьдзіўлёны, што парушаецца чарада яго сумных думак нейкім рухам на шляху і ў выселках, што ў аднастайнасьць маркоты ўбіваюцца звонку не гарманічныя для цішы успамінаў, звонкія гукі.

Паміж шляхам і выселкамі стаяла старэнькая каплічка на крутым курганку пры вузенькай дарозе. Размывалася дарога, спаўзала чырвоная гліна, і не давалі рады пакутныя вербы. А блізка шляху і каплічкі, каб ніхто ня езьдзіў па руні, добры селянін згарадзіў плот.

Стаялі пад каплічкаю, сядзелі на плоце, на карчох вярбін і навет на тым курганку пры дорозе, спусьціўшы ногі на чырвоную размытую гліну, высялкоўцы і слухалі аратара, але ня ўсе уважна: апазыцыя, ці што, галдзела.

А гэты аратар — малады яшчэ хлапец, вучань Гарэцкага каморна-агранаміцкага вучылішча, — калі пад‘ехалі калёсы з Абдзіраловічам, аратар гэты, стоячы на плоце і абшчапіўшы аднэй рукою кол, другою зьмёрзлаю, грубаю і чырвонаю, быццам тая карэлая гліна, махаў у