Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цыю, ці з поезда ў N. З тымі «у чорным», што уноччы кураць папіросы, бліскаючы жоўтымі аганькамі, гамоняць то паціху, то голасна, сьмяючыся і пытаючы з будкі: «Што? Коні паіць будзем»? А ўраньні дрэмлюць, жмураць вочы у халадкаватым паветру раньня і няўважна кінуць вокам раз-другі на зялёныя ад моху і пырніку стрэхі высялкоўскіх хат — і едуць сабе далей, і дрэмлюць сабе далей, аж да самага N. Ніхто не заязджае ў выселкі, бо і коні там паіць ня зручна: калодзеж дрэнны, вада гнільлём тхнець, вядро ня скора знайдзецца. Заязджаюць у выселкі хіба падводнікі-сяляне, асабліва з «белага» боку, у якім людзі яшчэ і дагэтуль носяць белыя жупаны „на вілачках“ і белыя маргелкі. А ў выселках таксама жывуць „белыя“ беларусы.

Ціха заўсёды на шляху каля выселак. Улетку толькі, часам, гуляюць пад старой, каравай бярозаю дзеці з беленькімі ці жоўценькімі альнянымі валасамі, у даўгіх, да пят, белых кашулях, ды туляецца гультай-сабака з калматым хвастом і калматымі зьвіслымі вушамі.

Поле высялкоўскае за балотам, за хвайняком, па той бок ад выселак, і са шляху яго ня відаць. А людзюхны ўлетку на полі.

А ў восень яшчэ смутней у высел-