Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Што ты робіш?

— Нічога… вось яй-жа-Богу нічогінька…

Картачкі валяцца на зямлю. Хлопчык утупіў вочы.

Абдзіраловіч падняў іх і надта уразіўся: пабачыў сябе (маленькім хлопчыкам), пабачыў таго, што людзі казалі: „Твой бацька“. Пабачыў яшчэ некалькіх далёкіх знаёмых, што часам гасьцявалі у бацькі.

„На вечную памятку аб шчаснай пары, прагасьцёванай у мілых, прынадных Крупках у нашага каханага…“ — прачытаў ён на адвароце.

— Таўкач паноў дражніць, — сказалі наперабой дзеці. — Яго бацька прыгожую кніжку з людзьмі прынёс сабе, як панскі будынак згарэў.

Разнародныя пачуцьці збунтаваліся у яго і пакаціліся вялікім, няпрыемным клубком.

Адна душа казала: „Мне ўсё роўна… Мне ўсё роўна“…

А другая прыкра балела і маўчала.

VIII.

На паўдарозе да станцыі ёсьць невялічкія выселкі. Яны прытуліліся збоку шляху, пад узгоркам, і жывуць сваім асобным жыцьцём, у якім няма нічога супольнага з тымі, што ў балагольскіх будках едуць па шляху з N. на стан-