Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

б‘юцца з юнкерамі і афіцэрамі. Нешта ведаеш, незразумелае. Ня йму веры, пакуль ня прыдуць газэты. Трэцьці дзень няма іх.

Пайшоў Мікола.

Кляс быў даволі раскошны.

Ціха сядзелі дзеці і ўкрадня, а пільна прыглядаліся да чужога, маўклівага, новага.

Абдзіраловіч сеў за стол, пісаў. Сажмаў галаву. Прайшоўся па клясу. Раз, другі.

Дзеці прызвычаіліся і пачынаюць патроху шумець.

За печкаю, ў куточку, дзе ў пагодлівыя дні можаць добра прыгрэць сонейка, сядзіць дробненькі хлопчык з мізэрным, хударлявенькім цельцам і вялікаю галавою з валасамі ежыкам. Спачатку ён кідае зладзейскім вокам на гэтага злога пана, але бачыць: не глядзіць той на яго а ні-ні. І хлопчык захапляецца нейкай вельмі пацешнай гульнёю. Пад партаю, прыставіўшы да яе пакладзены на калені буквар, ён ставіць у парадку панскія партрэцікі, што прынясьлі людзі з панскага двара, калі хадзілі разьбіваць яго. Ставіць іх і з рознымі хітрыкамі і кпінкамі, з пануючай радасьцю даець ім кукішы.

Абдзіраловіч, нарэшце, заўважае, што хлопчык вырабляецца.