Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нагамі дзяўчыны, што схапіла вёдры, бяжыць вады, бяжыць і нечага сьмяецца, а сонейка забылася, забавілася, любуецца на дзявоцкае прыгажство.

Бывае так.

А там ізноў — шэрая нуда.

Белы тварык з бліскучымі чорнымі вачмі і пасмачкамі; а ў тых вачох радасна-вясёлы, ціхі сьмех, — стаіць Аля ў сонечным арэоле. І ўсё весялеець, робіцца прыгожым. Аля! Аля!

Ах… аднойчы распачаў гутарку аб яе паглядах на пахаджэньне з роду, багацьце і — як уважае палітычныя пытаньні, але яна, відаць, зразумела так, што ён бяднейшы за яе, і зажмала яму рот бусямі, прасіла, каб болей не казаў аб палітыцы.

А можа і тады, навет, думала, што ўсё-роўна ў іх нічога ня выйдзе, дык няма чаго аб тым гаварыць, няма на што супакоіваць яго.

А можа і яшчэ гарэй зразумела яна? Напэўна! Яна думала, што на яе багацьце галяцца!

Бывае так.

І тады — шэрая нуда.

— Так, так, так! Бывае! — кінуўся ад вакна.

— Што ты крычыш тут адзін? — уваходзіць Мікола, добры, слаўны Мікола.