Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цьвярдзеець, але робіцца нядобраю, набірае ўсё болей нейкай калянасьці і навет жорсткасьці. Няхай сабе тая плача па нейкай паненцы. Ей ня шкода, і яна ня здрыгнецца, калі дзікая людзкая куламеса пашарпае на шматкі і князя, і Макасея-міліёншчыка, і разумца-армяніна. Ей ня шкода… А тая, другая, падумала і здрагнулася.

Плывуць абразы…

Бывае так, што сярод холаду, шэрасьці, пустэльнасьці і нуды асеньняй прыроды, сярод прыкрага надвор‘я самай познай восені на небе неяк няўпрыцям прагаліцца маленькі сіненькі лапічак — адзін, другі, трэцьці. Вось ужо не малая частка неба вызваляецца з-за хмар, сіняя, радасная; яшчэ лёгка плывуць па яе берагох прыгожыя фарботы цёмных пасяродку і белых наўкол болачак. Яшчэ вісіць чорная-палавая туча далёка-далёка над лесам, як слова яна там дужа добра ўчапілася. А зірніце, зірніце скарэй, як вун там шпарка перасуналася астатняя срэбная хмарка цераз сонца; бліснуў з неба першы сноп сьветлага калосься на крыльлі прудаветрака; перабег залатой пасьцілкаю цераз папоў сад — і ўсё весялеець, робіцца прыгожым; ціхенька варухнуліся галінкі на старой бярозе, ўбачыўшы сонца, і мякчэйшай хоча быць мёрзлая груда пад