Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нэлях. Вун там за асобным столікам, у вугле, селі ўдвух: чорны, лысенькі, разумны армянін і кастамары, сур‘ёзны пан з калматымі чорнымі бровамі пры сівеючых валасох, з стродкім паглядам. Нешта ўздумаваецца… Ах, ды гэта-ж яна казала, што такі яе бацька.

— Во, душа, Мікола Мартынавіч, дагуляліся вы, радыкалы! На Каўказ захацелі, на самоту?

— А трэба даведацца сям‘і — хмарна кажа той. Подаўга маўчыць.

— Мы работалі, мы працавалі, з нічога стварылі многа, скажу я вам, — вядзе ён гутарку далей так, быццам адказвае на свае думкі, — і каб гэткіх, як я, як мы, болей а болей, — Расея была-б слаўна, заможна і магутна. Ды ці мы-ж вінаваты, што ідуць зладзеі і гультаі і лезуць на месца, здабытае намі.

Яны абодвы злёгку аглядаюцца на яго і гамоняць паніжонымі галасамі.

А ня думае Мікола Мартынавіч, што побач сядзіць той, каторы любіў Алю, яго папсаваную багацьцем дачушку. Не, ён яму не паможа. Апошняя надзея праходзіць міма. І клумлівая куламеса людзей з пэрону раптам шалёна кідаецца на яго і лысенькага армяніна.

І душа дваіцца. Дзьве душы. Тая, што плакала і жалілася на другую, на што яна мучыць яе падманкамі, цяпер