Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сонца. Пачырванелі дробныя ручачкі у хлопчыкаў і дзяўчынак, што з кніжкавымі торбачкамі цераз плячо бягуць па апусьцеламу шляху, абсаджанаму з двух бакоў чарадою смутных бяроз. Сьцюдзёна. З неба белым курам пыляцца сьнежынкі, сіроткамі сыплюцца знеткуль згары, з няяснасьці; выплываюць і мякка кладуцца на зямлю, на суччо бяроз, на ўбогую вопратачку дзяцей, на зімовыя шапачкі і хвустачкі.

Ня можна трываць! Як цяжка. Газэт няма трэцьці дзень. У сяле ходзяць нейкія дурныя чуткі. Быццам у Расеі будуць забіваць усіх-чыста паноў. Быццам панскія двары сахою ўзаруць.

І выплываюць абразы…

Князь, белы, як крэйда, кажа з трыбуны, што на Беларусі няма клясавага змаганьня. Вялікі груд бежанцаў — старыя, дзеці, бабы — раптам шалёна кідаецца на яго.

Растоў ля Дону. Станцыя. Каўкаскі і маскоўскі сустрэчныя паязды стаяць побач цэлую гадзіну ці блізка таго. Клумлівая куламеса людзей — там усе нацыі і клясы — бітма набіла пэрон. Малады чарнявы прапаршчык, з глыбокім смуткам у карых прыгожых вачох (гэта ён сам) ідзе ў залю 1-га кляса, дзе па застольлях сядзіць новая і даўнейшая публіка: паны і мужыкі ў салдацкіх шы-