Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бліскуча-радаснага сьвятла граюць ужо на кізілавых кустох, і на тэлеграфным дроце, і на полі. Дзе-ж горы? Мясьціна-то ўжо гарыстая; то ськідаецца тэрасамі у шырокі і бязконцы дол, то карагодзіцца круглымі ад кустоўя курганкамі у перамешку з роўнымі, кароткімі шнурочкамі чорнай, як сажа, ральлі. З левага боку, у другое вакно, суніцца з туману якая-сь цёмная грамада. Крутая паваротка дарогі, загрукатаў паравоз у правы бок, — і горы блізка, блізка… як на далоні, як на карцінцы або ў біноклю. Там голая скаліна, там зялёныя грудочкі кустоўя. Здаецца, ня надта вялікая гара, стаіць на самоце, адна, як курган. Адылі бягуць мінуты, далёка забег поезд, — яна усё такая-ж блізкая, блізкая. А вёрстаў двадцаць будзе да яе адгэтуль, а можа і болей. І горны лес, што ўкрыў яе, рысуецца зялёнымі плямамі кустоў ці травы і моху. Гэта гара-волат Бэштау.

Як сон прайшла тая пара. І сьветлы, залаты, і чорны, цяжкі сон.

Сядзіць ля вакна. Адзін. Мікола пайшоў у другую палову, дзе кляс.

Па небе шпарка ляцяць цёмныя воблакі. Распаўзаюцца, чапаюцца, зьбіраюцца ў адзін груд і засьцяць неба. Смоўжам зьвілася над зямелькаю брудна-шэрая аграмадная пялёнка; яна хавае