Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яны растраліся.

Доўга стаяў Абдзіраловіч і глядзеў туды, гдзе у лесе хаваўся за дрэвы і кусты, уцякаючы, поезд.

Яна некалькі разоў, жадаючы пацешыць яго, махнула ручкаю, але скарэй, чымсі ён усё яшчэ спадзяваўся, схавалася за дзьвярмі.

«Міласьлівы пане гаспадару! Прашу адкінуць усякія думкі аб маёй дачцэ. І гэтае маё жаданьне, зусім натуральнае пры поўным з майго боку няведаньні аб тым, хто Вы і што Вы. у Вашам грамадзкім стане па-за вайсковаю службаю, маю надзею, будзе Вамі, як афіцэрам, добра споўнена. Макасеева» — прачытаў ён у прынесеным пасьля сьнеданьня пісьме і зьняможна лёг на канапку.

— Князь прадыктаваў! Аб яго залатой торбе яна добра ведае, — скрыгнуў ён зубамі. — А ты, Аля, Аля! Ах, на вошта, на вошта усё гэта было?

І цяжкі гнёт наваліўся на яго, апанаваў яго.

Белы тварык з чорнымі бліскучымі вачмі і курчавымі пасмачкамі, дзявоцкі сьмех і жарты — гэта быў боль і мука без паратунку.

Душа дваілася. Адна палова несказанна плакала і жалілася на другую, на што яна мучыць яе падманкамі. І калі