Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нейкі, нейкі… — яна памаўчала, — самотны нейкі і уважаеце ўхіляцца ад паязджаньня з намі.

Сэрца, яго балюча зазьнібела.

— Чаму-ж вы не адказавалі на мае пісьмы?

— Ай, ну вось… Вы ўва ўсім вінаваціце толькі мяне. Я ня пісала таму, што спадзявалася сустрэцца з вамі. Спадзявалася кождага дня, і дні беглі адзін за адным.

— Падумайце, — без абы-якога зьвязку перапырхнула яна з радасным сьмехам, — падумайце: князь рыхтуецца прыйсьці да мяне ў сваты! Чакаець толькі татусю. Ах, што за дурны чалавек, як усе мужчыны. Хоць, ведаеце, запраўды, ён паважна гэта робіць. Гэткі зьнялюбелы! Ну, што я адкажу яму? Падараваў мне стэк. Ляньце: срэбраная мышачка і якая прынадная манаграмка!

Бывайце здаровы, Аля… так? — апаўшым голасам, абезнадзеіўшы спытаўся ён.

— Слухайце, Ігналік, калі ня хочаце пасварыцца канец з канцом, дык пакіньце сваю драматычнасьць і злуваньне, чуеце?

Паравоз запыхкаў і дзьмухнуў белаю параю. Сірэна чыстым, звонкім і зычным. голасам прапела ў сьвежым горным паветру.