Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аднак, яны ведалі, што ён мучаецца, вельмі тым уражаліся і ніякай рады даць не маглі.

Аднойчы ўраньні і надта рана, калі ён, змучаны бязсоннаю начою, туляўся у пустым парку і бязмэтна трапіў на вакзал якраз к адходу першага раньняга поезду, яго вочы стыкнуліся там ля касы з няняю Макасеяў з кошыкам у руках.

Дзяўчына кінула спуджаным вокам у бок і прамовіла:

— Аля тут… Мы паедзем на станцыю Бэштау па пірог: Валя сяньні імяніньнік.

Ен нічога не адказаў і пасьпяшыў да вагону, дзе стаяла Аля і махала новенькім гнуткім стэкам.

З весялосьцю, як быццам нічога ня здарылася ўсё добра, прывіталася яна з Абдзіраловічам і пачала апавядаць, як цікаўна зьездзілі яны ўчора.

— Аля! — у трывозе, і запыхаўся, і хапаўся скарэй сказаць усё, і дрыжачым голасам прамовіў ён. — Скажыце мне, Аля, што гэта ёсьць? Няўжо ўсё скончана?

— Вы задаліся мэтаю папсаваць мне настрой, хоць некалькі дзён ня бачылі мяне. Слухайце, Ігналік, мне-ж ня выпадае бегаць за вамі… Што могуць усе падумаць! Ці я вінавата, што вы