Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваю. Потым ішлі з нейкімі «таварышамі»… Мама вельмі зьдзівілася. А мне ўсё роўна, толькі ня можна было падыйсьці — шкода“… — І потым дадала, заглядаючы зьнізу у глыб яго вачэй: «Сэкрэтачку атрымалі?»

— Ага, — адказаў ён нутраным, з дрыжачымі ноткамі голасам, і глядзеў на чорна бліскучыя, курчавыя пасмачкі, і нязвычайна ясна зразумеў, якая-ж дзяўчына яму блізкая і як яна люба яму.

Князь рана пайшоў; ён гэта прыкмеціў,

Матка Алі быццам і не зьмяніла ласку, хоць і была якая-сь ужо не ранейшая.

Абдзіраловіч прагуляў вечар шчасьліва і як ніколі. Скакаў з дзяўчынкамі, Аліным сястрычкамі, сыйграў для ўсіх што-сьці на гітары з асаблівым мастацкім захапленьнем; астаўся з Алечкаю на балконе, глядзеў на ясныя зорачкі на далёкім небе за чорнаю сьпячаю аграмадзінаю Бештау. Апавядаў некалькі падзей з свайго жыцьця; намаляваў ёй абраз свайго дзяцінства і маленства; разьвіваў пляны на будучыню.

Яна, далікатненькая і кволая, са зьбялелым у цямноце тварыкам, з любасьцю слухала яго, паклаўшы яму на плечы свае рукі.

Спачатку матка прыслала сястру з хвусткаю, а потым — каб гукнуць іх у пакоі, каб не застудзіліся.