Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бачэньня… пайду, — з ясьнеючай усьмешкай жмаў ён яго руку.

— Так, так… нічога. Не марнуйце часу: вам, здаецца, некалі, — бязуважна і сьцюдзёна адказаў хворы.

Абдзіраловіч ляцеў на крыльлі да Макасееў, аднак-жа спазьніўся.

Тут ужо было многа каго, у той лічбе і князь.

Ён сядзеў з гаспадыняй каля самавара і з паважным выглядам аб нечым гаманіў з ёю.

Прапаршчык Кунст іграў на гітары Аля і дзьве малыя сястрычкі вярцеліся у вальцу з афіцэрамі.

Пакуль Абдзіраловіч падайшоў да столу, князь пасьпеў адыйсьці ў вугол, дзе быццам надта зацікавіўся нейкаю гравюраю.

Гаспадыня сяньні высакасэрда падставіла Абдзіраловічу руку і ня сустрэла паўсёднымі жартамі, як ён дружыць з Алячкаю, і запрашаньнямі «пачаставацца».

Толькі Аля, як скончыўся танец, угледзіўшы, скоранька падбегла да яго. Чорныя вочкі блішчэлі і казалі тое, што толькі ён і яна разумелі. Дзяўчынка з пяшчотаю шлёпала яго па руцэ, кажучы: „Нядобры, нядобры! Ня можна так пазьніцца. Мы з мамаю ўчора бачылі вас у Пяцігорску два разы, а вы ніводнага разу ня мелі ласкі заўважыць нас. Спачатку вы ехалі ў трам-