Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адмовіцца, бадай, падставіць: вам ножку хаця-б у інтымных справах.

Латыш нэрваваўся. Абдзіраловіча кальнула.

— Гэта другое пытаньне… Але палітыку ўраду у цяперашнім складзе я лічу справядлівай і буду, у разе патрэбы, бараніць яе так, як належацца салдату, і проці усякага ворага.

— А, та-а-ак… ізноў працягнуў той і насілу, а наўмысьля усьміхнуўся; — ну, ведама, проці ўсякага ворага… Балазе ў радах гэтых ворагаў няма роднага або блізкага чалавека. Балазе й самі-ж вы, мяркуючы, так сказаць, па адзнаках звонку — белая костка.

Каб не пасварыцца, Абдзіраловіч хацеў ужо ўцячы ад сухотніка: добра — пастукалі.

— Зробце ласку! — крыкнуў латыш. Адчыніліся дзьверы, і дзяўчына — казачка, дагляданьніца хворых, падала прапаршчыку сэкрэтку.

— Вам пасланец пісулечку прынёс, — ласкава прамовіла і прыхільна паглядзела яна.

„Ігналік! Прыходзьце зараз. Чакаю. Аля“ — з радасным тамаваньнем у сэрцы прачытаў ён і пачуў ізноў прыязнасьць да раздражнёнага актора і трошку нейкую вінаватасьць перад ім,

— Даруйце, як ласка. Прашу пра-