Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ня можна было зразумець, які чарвяк тут найпільней яго точаць. Але — нічога. Выступалі хворыя салдаты і нясьмелыя, але заядлыя вучыцялі. Гарачых слоў было сказана шмат.

У нас, белоруссов нет классовой борьбы! — смачным, зычным голасам прагалашаў князь у заканчальнай прамове; — нет ее, не должно быть и не будет! Мы все, от пана до Степана, как говорится, будем стоять за одно: тесный союз с Россией и законное наделение малоземельных крестьян землею!..

Так казаў князь, і а ніхто з прысутных, ахвяруючы ва імя бацькаўшчыны, не пярэчыў яму, калі быў і ня згодны.

Абдзіраловіч чуў, што сэрца у яго тыхаець, як молат.

І раптам што-сь падхапіла яго і занясло на трыбуну.

Абурлівым, гняўлівым голасам, надаючы шмат страснай шчырасьці і гледзячы у бок убогай бежанскай масы, казаў ён у яе роднай мове, на якую не пасьпеў яшчэ забыцца, казаў усё страшней і страшней:

— Вашых бацькоў паны забівалі бізунамі, і менялі на заморскіх сучак, і прадавалі, як быдла… Вашых матак гвалтавалі панічы… З вас самых высмакта-