Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

закінуты доляю на Каўкаскія мінэральныя воды. Згукае ініцыатыўная група.

І Абдзіраловіч з недаўменнасьцю прачытаў сярод другіх салдацкіх і афіцэрскіх подпісаў: князь Гальшанскі.

— «Таксама, значацца, беларус, — падумаў ён, — забаўная штука».

А быў сам несьвядомы і хоць горача любіў бацькаўшчыну, але з якою-сь недавернасьцю думаў аб руху адраджэньня, аб якім некалі чуў краем вуха.

Калі ён прыехаў на сход то пераверыўся, што князь, каторы ня прыхільна кіўнуў яму галавою, навет кіруе усім карагодам, стоячы сярод груду сабраных на сцэне хлапцоў і дзяўчат, салдатаў і нейкіх, відаць вучыцялёў-бежанцаў,

Зьбіраліся беларусы надта-ж неакуратна і марудна.

А ўрэшце панайшло дужа многа украінцаў, а потым прырынуў вялікі натоўп бежанцаў Горадзенскай губэрні: старых і дзяцей, дзяўчат і баб.

З першаю прамоваю, паруску, выступіў князь Гальшанскі.

Ен салідна казаў аб тым, што ён любіць і што усім трэба любіць забытую, акінутую намі, няшчасную матку Белую Русь, бо цяпер усе самаазначаюцца. Запрашаў да працы і еднасьці, каб забыліся на ўзаемныя крыўды збоку паноў і мужыкоў.