Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

валі кроў. За бярозавую хлабасьцінку з панскага леса вас гнаілі ў турмах…

Князь-старшыня патроху бялеў. Заля зьнямела і занзіла ў прамоўцу тысячы бліскучых вачэй.

— І цяпер вам кажуць: у вас няма змаганьня клясаў перад агульным ворагам… О, не! Яно ёсьць!! — высокай, хваравітай, зьвінячай нотаю крыкнуў ён, бачыў, як з туману выходзіць абраз Алі, яна едзе ў горы з маткаю і князем, пакідаець яго. — Яно ёсьць гэтае змаганьне, яно павінна быць! Хто яго ня прызнае, той ня ведае холаду, голаду, а вы, вы… Падзівуйцеся на сябе і ўздумайце, штобыло! Вы бедны, ўбогі, дзеці вашыя галодны і няшчасны, і тысячы крыжоў укапалі вы па дарозе, уцякаючы з бацькаўшчыны…

Ён чуў, што кажа зусім ня тое, што меўся казаць, што словы ірвуцца без парадку, без яго поўнай волі, а гаварыў, гаварыў доўга… адылі быў гром воплескаў, галасы, плак нейкай бабулькі, — прамова перарвался.

Салдаты пакінулі князя і абгуртавалі яго, быццам абіралі так на свайго глаўнага. Князь зьбялелы, як папера, але замкнуты і маўклівы, горды, нэрвова барабаніў па сталу пальцамі.

Сход гудам гудзеў.