Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

так, што каханак бяднейшы за яе, і зажмала яму рот бусямі, прасіла, каб болей не казаў аб палітыцы.

Ён пачуў прыкрасьць і боль, адылі супакоіў сябе, што вінават, гэта, буржуазны лад жыцьця, а яна не вінавата.

І зараз на тое забыўшыся, дзівіўся, што гэта ў душы яго з якою-сь прыкрасьцю дваілася? Тымчасам князь, як слова наўмысьля, выдумляў паездкі вярхом у горы, ці ў экіпажах ў італьянскую калёнію — есьці мёд і купляць віно. І Абдзіраловіч мусіў сачыняць у галаве розныя добрыя прыгоды, каб адмовіцца, бо ня меў на тое кампанейства грошы.

Цалюткі дзень меўся ён тагды у парку з яе браткамі і сястрыцамі, і яны пыталіся, што яму, што ён гэтак засмуціўся; і з дзяцінай простасьцю пацяшалі, што Аля увечары прыезде.

Іногды чакаў бязплодна аж да паўночы і раздзіраўся балючаю бязьверыцаю, разважаў: ці-ж яна кахае, калі шукаець прыемнасьці без яго, пакідаець яго аднаго, так лёгка ймець веры, што ў яго галава баліць, калі трэба ехаць. Ці-ж яна-ткі кахаець?

Аднойчы ўраньні хто-сьці прынёс і вывесіў у лазарэце абвестку, што у той жа дзень у Пяцігорску, ў Лермантаўскай галерэі, адбудзецца першы арганізацыйны сход грамадзян-беларусаў, каторыя