Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і ня ведала, ці так, наагул, кахаюць, як яна Абдзіраловіча.

У парку, зраньня, сьцярог ён, калі, ці скора пакажацца яе лёгкая фігурка з курчаваю, бяз хвусткі, чорнай галоўкаю сярод грудка маленькіх браткоў і сястрыц.

І быў несказана як рад, калі яны усёй вятачкай валілі к лавачцы, дзе сядзеў ён; хлопчыкі пасалдацку казыралі, а дзяўчынкі прысядалі, вітаючы, і потым лезьлі яму на плечы.

Яна-ж ведала, што яму салодка карціць адыйсьціся з ёю удвох у глыб парка ці лезьці на гару і бавіцца там.

Яны часта уздумавалі на сваю першую сустрэчу у Маскве на вагзале, калі яна усьмяхнулася яму, а ён адхіліў свае вочы.

Яны даўно сказаліся сабе, што любяцца і згаварыліся чакаць да налецьця. Яна-ж спадзявалася, што незабавам прыедзе бацька; вельмі хацела паведаць старому радасную тайну сваю і пахваліцца Ігналікам. Болей нікому ня ймела яна веры. Ігналік павінен быў спадабацца Міколе Мартынавічу, яна была у гэтым пэўна.

Аднойчы Абдзіраловіч распачаў гутарку аб яе паглядах на пахаджэньне з роду, багацьце і — як уважае палітычныя пытаньні, але яна, відаць, зразумела