Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віць сябе і сваю капрысную супярэчніцу Алечку.

Часам пісала у лазарэт пісульку, рыхтавала стол з фруктамі, віном і папіросамі, і моладзь узьяўлялася скакаць і весяліцца, піць і есьці.

Алечка лятуцела быць балярынаю, танцавала многа і з вялікай прыемнасьцю, а матулька бавіла час на балконе у гутарках з князем Гальшанскім, каторы ня любіў сябраваць з афіцэрамі простага роду, дзеля таго што яны, зазвычай, нядобра узгадованы. І чорная маленькая мецінка, падобная да барадаўкі, на верхняй губе, збоку, не магла зьмякчыць яго грэблівай замкнутасьці, а давала навет часам, выгляд дурнаватай, здаволенай пышнасьці.

Князь не хаваўся, што ня люб яму Абдзіраловіч, другі паўсёдны гасьцяваньнік макасееўскага дому. А той чуў да князя тое самае: памятаў ліпнёвую ноч у купэ, як князь еў парасёнка. І калі ў прысутнасьці князя маці дражніла Алечку Абдзіраловічам, казала, што дзяўчына трызьніць ім ува сьне і ў яві і клоніцца яму быццам Богу — гвардзеец быў маўклівы, уважаў, што за нудою і так ужо вельмі рызыкоўна бярэць ў абшар сваіх знаёмых нежаданы элемэнт.

Аля яшчэ ніколі, бадай, не кахала