Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

старая; зазнаў гора даволі. Можа бачыў троху дабра, як дзіцёнкам у дварэ жыў. У навуку рана пайшоў, потым з татулькам нешта пасварыўся, потым вайна. Як выхвараў, зьбялеў…

Усе гэта не да рэчы; — сербануў гарбаты, перабунтаваў яе гутарку Карпавіч і дастаў пушачку з махоркаю,

— Дазваляеш, цётка? — зьвярнуўся да яе і потым ветліва падставіў афіцэру:

— Не пагрэбуйце: што душа мае, тым і прымае. Яно добра, — казаў ён далей, — значацца, калі чалавек гора зазнаў, баржджэй працоўнага чалавека абстоіць. Толькі з самаазначэньнем бавіцца не выпадае, каб нойды не спазьніцца, — ірнуў ён на Васіля. Мне малец казаў троху — чаго аб вас. Аб бацьку вашым казаў… Значыцца вы за народ, калі з ім за нашага брата пасварыліся. Ну, скажыце мне па шчырасьці: каб давялося нам з панамі падужацца, на чый бок станеце вы?

— З кім яшчэ дужацца хочаце? Ат, ня мае стары лепшай гутаркі, — замінала матка. — Ці мальска крыві хрысьціянскай пралілося. Бывала толькі: «Ай, каб зямелькі! Ай, каб зямелькі“! А цяпер і зямля будзе, дык яшчэ мала здаецца, няма ведама чаго хочацца.

— О, не, цётачка, гэта пахнець старыною… Не, даволі мы у іхныя рукі нацалаваліся, — раптам загневаўся Карпавіч.