Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Васілёк! А, Васілёк, — пачуўся грубы, але прыемны мужчынскі голас; — адчыні, браток, іду на гасьця вашага падзівіцца.

— А каб яго качкі… знайшоў калі час, — нездаволена шапарнула старая. — Завядзець цяпер сваю дуду.

Увайшоў нізенькі, з сівымі кучаравымі валасамі, дзядок у шырокім пільчаку зьверху палатнянай вышыванай кашулі, ў апорках; царамонна пакланіўся і працягнуў Абдзіраловічу руку:

— Іван Карпавіч Гаршчок, — сказаўся ён, — Васілёў таварыш, работнік на мэталу.

— Прапаршчык Абдзіраловіч, — адказаў той.

Дзядок чуў сябе вольна і гаварыў з пэўнасьцю і плаўнасьцю. Падзякаваў гаспадыні за гарбату і зараз запытаўся ў афіцэра, разглядаючы на грудзёх значок з вучылішча:

— А якіх вы, так сказаць, паглядаў на палітыку ужываеце?

— А вось пакуль што яшчэ самаазначаюся, а на фронце гэта мала карціла, — жартліва адказаў Абдзіраловіч.

— Ігнат Восіпавіч бліжэй за усяго падходзіць, пэўне, да сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, — дзялова заўважыў Васіль.

— Ці мала яму, галубчыку, і без таго клопату было, — быццам заступалася