Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І Бог сьвяты ведае, да чаго яно дойдзець, усё гэта… Пэўне, да Карпавіча па вугальле пайшоў. Той таксама за бальшавікоў цягнець, яшчэ зьлей. Зьбівае з розумуі нашага мальца; заўсёды гамоняць а гамоняць ды шашакаюцца.

Пакой быў досіць вялікі, але гнёў сваймі гмурымі сьцюдзёнымі сьценамі і нізка навіслаю, аблупленаю каменнаю стольлю. За паркалёваю фіранкаю стаяў адзін ложак, ля печы — другі. На стале у сіняй паперцы ляжаў селядзец. На паліцы, каля высокага, за кратаю, вакна ляжала некалькі нумэроў газэты, брашур і тоўстая кніжка у добрай вокладцы. Нахіліўшы галаву, Абдзіраловіч прачытаў пісьненьне: „Капітал“.

— «Няўжо Васіль чытае Маркса?» — падумаў ён пра сябе.

Тымчасам прыйшоў і ён з вугальлем. Старая забегала з селядцом і ўсё пыталася.

— А вохці, Божачка наш, Бацюхна, — казала яна, — каторы год сьвет увесь круціцца. Воля прыйшла, а ўсё канца няма. Карпавіч наш яшчэ зьлейшы цяперацька. Толькі й ведае хлопца баламуціць. Ай, каб не дарагоўля, — памякчэў ба народ.

Калі елі селядца і пілі гарбату з брушнічным экстрактам, у дзьверы нехта пастукаўся.