Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

неяк пісклява айкнула яна і кінулася да яго.

— Панічочак наш! Ігналік! Ах, Ігналік… — і схапіла за рукав.

Сьлёзы папаўзьлі у яе па зморшчынах; яна згубілася ў парадку.

— Здароў табе, мамка, — пасьпеў ён прытуліць яе з прыкрай, аднак, трывогай, каб яна ня цмокнула ў руку, як гэта было зазвычаена ў іх у дварэ, і пацалаваўся з ёю.

— Ах, панічок! Ігналік… Даруйце ўжо мне, буду гукаць Ігналікам, як маленькага. Воля цяпер, — сарамліва дадала яна і зусім згубілася ў парадку, ня ведала, як прыняць, куды пасадзіць яго.

— А як-жа, а як-жа. Можаш, мамка, навет за вуха падраць і сказаць «А-а, ты, нягодны Ігналік, ня пісаў». Але дай веры, мамка, жыцьцё так выпадала. І адрэсу ня ведаў.

Васіль маўкліва барабаніў трубою самавара і з чорным ад вугальля кошыкам у руцэ шмыкнуў некуды за дзьверы.

— А я во гарую тутака. На крыльліку, здаецца, выляцела-б. Адылі ўсё мадзею з Васільком.

Яна агледзілася.

— Ай, Божухна, як-жа гэта я? На самавар дык і забылася. Не паставіла, думала, Васіль у камітэтах сваіх заначуе. Бальшавік-жа ён у мяне, ай, бальшавік.