Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нячыстых вуліцах, загароджаных вялізарнымі, няпрыгожымі дамамі, сярод фабрычных комінаў і каля высачэннага плоту.

— Мне добра: блізка да фабрыкі, — хваліўся Васіль.

Збочылі у вузенькі завулак, узыйшлі на аграмадны панадворак з некалькімі павароткамі, са смуродам ад дзёгцю і вапны з-пад абы-як зьбітых дашчаных патрэбных каморак і, урэшце, ачынуліся каля нізенькага увойсьця ў падвал.

Васіль пастукаў.

— Наш палацу сказаў ён.

— Хто там? Ты, Васілька? — пачуўся Абдзіраловічу знаёмы, знаёмы голас нянькі.

— Я, мама, я… з госьцем. Адчыні.

Аббітыя калматаю рагожаю дзьверы скрыгнулі, і тады на парозе паказалася яна, без пары вельмі старая, з абгаркам сьвечачкі ў руцэ.

— Зробце ласку! — пусьціў Васіль гасьця наперад.

— Нічога, нічога, сьмеленька, панок, — з пытаньнем у вачох запрашала і яна, ўстаўляла абгарак у адбітае дно бутэлячкі з папераю.

— Не прызнаешся, мамка? — працягнуў Абдзіраловіч рукі.

— А хто-ж вы, панок? — І трошку памаўчала і паўзіралася. — А!! — раптам