Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яны прыстоівалі на рагу і грудам чыталі налеплены на сьцены цэрэмоніал пахаваньня: гдзе каму схадзіцца і адкуль і калі выхадзіць. Ішоў чырвоны баталіён з аркестрам музыкі, прамчаўся аўтомобіль з дубовым вянком, зараз мелі пачаць вынас.

Абдзіраловіч хацеў цяпер жа зайсьці паглядзець на нябошчыка, ды Васіль не пайшоў.

— Я быў, — казаў ен; — ну што там: стаіць пачэсная варта, і больш нічога, Ахмет плачаць, жаліцца, што века трупы ніяк не прыстаець, бо нага сагнутая стаіць высака.

Калі яны прыйшлі на васілёву кватэру і селі піць гарбату, у гаспадынінай палавіне узьняўся дзяціны скогат,

— Чэкго ж ты хцэш? Чэкго? — крычэла на дзіцёнка радня гаспадыні, бежанка-полька. — Не кшыч, бо вшыстко рувно ніц не мам ці даць, ну! Мільч!

Васіль пачырванеў, схапіў акраец хлеба, адкроіў ськібку і пабег. Абдзіраловіч чуў, як ён за дзьвярмі сустрэўся з гаспадыняй, і яна быццам пярэчыла, быццам паддавала ахвоты:

— Што пан робіць? Ці ж так можна? Заўжды увесь паёк аддасьцё Юзіку… Далібог нам так сорамна, што ня ведаем навет, як і дзякаваць пану.