Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/194

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Абдзіраловіч чуў, як яна зашлёпала пантофлямі, а Васіль пабег к дзіцёнку,

З вуліцы даляцела музыка, бубен цяжка вухаў. Процэсія ўжо кранулась ад кватэры нябожчыка. Абдзіраловіч адчыніў вакно і пачуў засмучона-паважныя і прыгожыя гукі хаўтурнага марша. Чорны мурашнік людзей з чырвонымі штандарамі, з грознымі напісамі рынуў па вуліцы. Далёка там плыла адчыненая труна з нябожчыкам — на плячох у работнікаў, а сьледам гутаўся катафалк. Гукі марша усё дужэлі і бальней хапалі за душу засмучона-паважным, наканованым.

КАНЕЦ.