Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яны троху памаўчалі.

— Калі не пагрэбуеце… — невясёла і нясьмела усьмяхаўшыся, казаў Васіль, — пойдзем, старая будзе надта-ж рада. Успамінае вас штодзенна. Адрэс вельмі старалася даведацца. Клапаціла, ці не забіты вы?

— А я, няўстыдны, і не пісаў ніколі сваёй мамцы. Пойдзем, пойдзем… Ай, як добра. Дай веры, Васіль, рад табе, як роднаму брату. З бацькам я блізка што нічога супольнага ня маю. Ты, напэўна, ведаеш. І нікагенька-ж няма у мяне. Сустрачаўся, праўда, з рознымі людзьмі. Ат, успамінаць ня хочацца. Вось ізноў адзін…

Яны ўсталі і пайшлі на трамвай. Былі абодва радыя. У непарадку казалі адзін аднаму аб сваіх падзеях апошніх гадоў. І прапаршчык не пазнаваў даўнейшага Васіля, неклапатлівага, вясёла-няўважнага пастуха, потым работніка у прудзе (млыну). У яго на вачох быў сур‘ёзны, удумлівы, крыхачку хмарны работнік, каторы найлепі разважаў аб значэньню падзей і быў гарачы паклоньнік недалёчкай сацыяльнай рэвалюцыі. Той, афіцэр, навет некалькі разоў зчырванеў за сваё няведаньне і збочнае сугляданьне крывавага змаганьня.

Ехалі амаль ня цэлую гадзіну у незнаёмы край гораду. Яшчэ доўга ішлі па