Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзёр вопратку з грудзей Гаршка, насыпаў на касматае цела трэсак, кавалкаў паперы і сказаў, што „ну, зараз падзівуюсь, ці добра выглядала вогнішча на грудзёх у майго брата“…

Капітан наліўся крывёю, дрыжачай рукой адарваў канец цыгаркі і казаў далей:

— Тут Гаршчок неўспадзеўкі для мяне самлеў, і я, замест таго, каб паліць яго, адліў вадою, потым вывалак нагару, у пакой, паклаў на пасьцелю і брытвай, каб доўга ня мучыўся, зарэзаў яго. Ен ляжаў у крыві — кароценькі, з падагнутаю кульгаваю нагой…

І Гарэшка і Абдзіраловіч маўчалі доўга. Аж у дзьверы стукнулі. Капітан спакойна адчыніў іх і ўпусьціў нейкага запыханага чырвонаармейца. Потым узяў шапку і сказаў, махнуўшы на таго, каб сказаў сваё посьле за яго:

— Ну, аставайцеся здаровы, таварыш Абдзіраловіч! Можа яшчэ калі а калі сустрэнемся. Вы пачынаеце беларусіцца, а я, прызнацца, памагаю цяпер Гальшанскаму, а ён якраз працуе сярод беларусаў, там. Надта ж, надта вам дзякую, што ўважна слухалі, бо так мне палягчэла, быццам быў запэцканы ды й вымыўся у чысьценькай вадзіцы.

І ён пайшоў.

— Таварыш! — шыбка загаманіў но-