Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

я зламаў яго, забіў рот, зьвязаў і сьцягнуў у склеп, — ведаеце… робяць тут такія пад кватэрамі… Прынёс туды паперу, чарніла. Посьле нядоўгана падпаліваньня яму пятак ён згодзіўся напісаць усё, што я прадыктаваў: каб далі перапускі і інш. Праўда, ён зробіў спробу паўстаньня: кінуўся на мяне з асадкай і зламаў пяро аб лоб, хацеў выкаліць вока… во, бачыце знак? Але я лёгка сьцішыў паўстанца і ўспамянуў яму, як мы сьцішалі мужыцкае паўстаньне ў некаторых паветах. Ен прызнаўся, што ён мізэрны паўстанец. Затым я прынёс колькі трэсачак з лучыны, шкумацьця паперы, запаліў другую сьвечку, сеў побач на нейкую калодачку і, гледзячы на зьвязанага, як цяпер на вас, пераказаў яму цікаўную гісторыю з жыцьця майго брата, якая трапілась у слаўным чырвонай славаю Кронштадце… Гэта было зараз посьле соцыяльнай рэволюцыі Адну таварыш-простытутку, маю знаёмую, чырвоныя матросы запрасілі да сябе на баль. У вадным антракце кавалер гэтай дамы запрасіў яе на гарбату і павёў у трум. Там ляжаў на сьпіне, голы і прыбіты к падлозе рукамі і нагамі, зусім маладзенькі і прыгожанькі мічман; а на голых грудзёх у яго гарэў грудок трэсак і стаяў саганок з вадою, каб зварыўшы піць гарбату… Пераказуючы гэта, я зь-