Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/187

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вы госьць — я прыйшоў сказаць, каб ратавалі і свайго і майго таварыша. Той, гарэцкі студэнт заўчора ўцёк з вастрога, калі вартаваў мой таварыш з С-кай воласьці, дык і яго цяпер заарыштавалі. А таго вашага, што застаўся, сяньні ўноччы павядуць некуды, ёсьць ужо прыказ… Ратуйце іх, я нічога ня ўмею…

— Божа мой! Што ж я ўмею!? — мімаволі застагнаў узварушаны Абдзіраловіч і схапіўся за голаў.

… У гэты сам вечар Іра выпраўляла ў далёкую дарогу, за дэмарк-лінію Сухавея, каторы з рызыкай забегся да дзяўчыны.

Вучань нязграбна й борзда хадзіў, безперастанна, ад кута да парога, пакуль яна складала яму нешта ў хатылёк, круціў пачырванелымі, запалёнымі вачмі то на партрэт Янкі Купалы, то на вакно, за якім чарнеўся мак і бялелася табака, і гаварыў, хапаўся, як у трасцы, ды зьбіваўся і чапляўся за стул сваімі запыленым ботамі.

— Што? Сяброўка думала, што я пакладуся на помач гэтага рэнегата? Яшчэ няведама, як ён паможа сябру Канцавому. Што? ён казаў вам, што мае „дзьве душы“?… І вы яго бароніце? Дарма! Гэта ня „дзьве душы“, а гэта… гэта… — хлапец круціў рукамі, — гэта расхрыстанасьць, разьлезласьць, мякка-