Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чы, і пачуў, як пасьцюдзянелі яго пальцы.

— Хочу, каб вы паслухалі, што я кажу.

— Я слухаю…

— Я меў загад якім толькі магла спосабам вывезьці з Бальшавізіі аднаго друзьленькага, старэнькага архірэя і яго двух манахаў. Я здолеў іх перавезьці сюды з Масквы. Патрэбны былі толькі перапускі да дэмарк-лініі. Нам не пашчасьціла. Па нейчыму даказу іх забралі, білі, укінулі ў „чразвычайку“. Я быў у ласцы у нябожчыка Гаршка. Заслужыў гэтую ласку цэлымі цэбрамі густой, запечанай, чорнай крыві паўстанцаў. Адноўчы Гаршчок запрасіў мяне паглядзець на нешта прыемнае. Ён павёў мяне у „чразвычайку“, гдзе начальнікам — яго прыяцель-латыш, сын быўшага прыказчыка князёў Гальшанскіх. Нас завялі у цёмны склеп, гдзе было толькі трое гэтых манахаў, бо звычайна арыштаваных адсылаюць у вастрог. Гаршчок, пераказаў мне, каб чулі й манахі, цэлую гісторыю, як яны яго некалі пакрыўдзілі ў манастыры. Потым ён пляваў ім у твары, зьдзекаваўся, а потым мы выйшлі. Уноччы ўчора… ці сяньні, як гэта выходзіць… я прыйшоў падзякаваць яму за ласку і прыемнае зрэлішча. Выслаўшы Ахмета, запёршы дзьверы,