Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/183

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на ухмыльнуўся і сказаў: „Памужыцку гамоніце, а йдзіцё проці народа“. — „А вы самі адкуль?“ — спытаўся ў яго Канцавы. „А з С-кай воласьці, калі ведаеце“. — „О, ведаем! Таварыш Сухавей! — гукнуў ён хлопца, — з тваёй, братка, воласьці чалавек“. Вучань не адгукнуўся. — „Ен сярдзіты, сказаў вартаўнік; — з гарэцкіх студэнтаў, я пазнаў па форме“…

На тым і скончылась пабачаньне. Абдзіраловіч намагаўся заспакоіць свайго любага Міколу, ды той мала няў веры ў яго няпэўныя словы.

Дальш за гэтыя дні падзеі раскаціліся шыбкім клубком.

Глаўнай навіной для ўсяго N была страшная і загадковая сьмерць комуніста Гаршка, каторага знайшлі на яго кватэры зарэзанага, а з запіскай, пісанай яго рукою, каб нікога ня вінавацілі ў яго сьмерці.

У газэтах нічога ня было друкована, але пераказы што раз болей страшныя і фантастычныя аб сьмерці „кульгавага“ плылі сярод людзей.

На другі дзень пасьля таго сьмерці, ўвечары, Гарэшка прыйшоў да Абдзіраловіча, сеў проці яго за стол, закурыў цыгару і сказаў:

— Гэта я зарэзаў яго…

— Дык што вы ад мяне хочаце? — сказаў Абдзіраловіч, вытрашчыўшы во-