Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/182

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыехаць туды, каб бараніць сваіх, ня можа, — проста з галавы схадзіла ад чорнык думак. Глаўнае, што нічога ня ведала: Абдзіраловіч нічога ня пісаў.

Тымчасам Абдзіраловіч пабыў у другую суботу у вастрозе і пагаманіў пры вартаўніку з Міколам і Сухавеям. Мікола быў нязвычайна рад, што Ігнат даведаўся яго, а Сухавей пазнаў, што Абдзіраловіч той падарожны рэнегат, і няпрыхільна наставіўся да яго. Мікола дужа зхудзеў, зьбялеў і аброс шчацінаю, вельмі мучыўся ад боязьні, што расстраляюць, і зусім апаў духам. Сухавей быў спакойны, засмучоны, але цьвёрды. — „Аб бацьку вашым тут ніхто нічога ня ведае, — сказў ён Абдзіраловічу з падказаным значаньнем слоў, — веданьне зьнішчылась у сяле, вусны пераказ, як давядзецца, посьле“… Абдзіраловіч зразумеў, што пісьмо не папала ў рукі „чразвычайкі“, і з асаблівай ласкавасьцю адказаў яму: „Надта вам дзякую… Добра, добра“… — „А грошы?“ — спытаўся вучань. — „Я йшчэ ня ведаю“… — адказаў Абдзіраловіч. — „Дык вы йшчэ рэнегат… Я йзноў памыліўся“, — злосна буркнуў яму Сухавей, кінуў іх, адыйшоў ад рашоткі на нары, сеў там і больш не падыйшоў, як ні прасіў яго Мікола «быць чалавекам».

Вартаўнік-чырвонаармеец з увагай слухаў іхную гаворку, а потым прыхіль-