Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/181

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цё цягнула б нас нешта у гэтыя розныя бакі. А так яна, прынамсі, знайшла свой пэўны прытулак жыцьця, пабраўшыся з тым князем». І тут жа ўзноў уздумаў на Іру, на яе шэрыя круглыя вочы, такія разумныя, але ужо бяз той маладзенькай дзявоцкай сьвежасьці, што ў Алі. Белы тварык з бліскучымі чорнымі вачмі і пасмачкамі бліскучых чорных валасоў стаяў уваччу, і ня меў ён на яго ніякага жалю, ніякай крыўды. А голас Іры, мяккі, густы, нутраны, дрыжэў увушшу, ды будзіў жаль і раздражнёнасьць.

Часам мітусіўся той вечар у Гаршка, і забірала злосьць на народ і на бальшавіцкіх такіх Гаршкоў. А проці Гарэшкі было штосьці тупое, цяжкое, нянявіднае, што не магло яшчэ прарвацца ў звычайнай злосьці і быццам чакала асаблівай дарогі для свайго разгону.

XXII.

За сем дзён Іра ня справілась вярнуцца, бо сяляне за пільнай работай не маглі сабрацца на зборку, а за гэты час у N знайшлі контр-рэволюцыйны замысел і ўжо колькі чалавек буржуеў аддалі пад расстрэл.

На неабмеркаваны час быў забаронены уезд у N, дык Іра, пачуўшы ад людзей, што там ідуць расстрэлы, а яна