Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/180

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў справах. З свайго боку чуць не клялася, што за сем дзён пастараецца ўсё справіць і адаб‘ець яму тэлеграму, як дастанець паперу ад «комбеда». Ен сунімаў і супакаіваў дзяўчыну, а разьвітаўшыся пачуў аж нейкую палёгку, так усім гэтым знэрваваўся.

Цэлы гэты дзень бальшавіцкага сьвята бадзяўся па вуліцах і сквэру, быў на плошчы і слухаў прамовы аратараў з трыбуны. Асабліва падабаўся слуханьнікам кульгавы Гаршчок. Хоць ён ня столькі выказываў новыя ці паважныя думкі, сколькі лаіў рознае панства і манахаў, каторыя некалі мучылі яго, біў кулаком у грудзі і па більцу загародкі і крычэў тонкім, звонка-пісклявым голасам, хоць так, — але прамову яго просты народ прыймаў найляпей — і біў яму у ладкі з усяе сілы і прыемнасьці.

Седзячы ў сквэры на лавачцы, Абдзіраловіч уздумаў на Іру з мешаным чучьцём нейкага жалю, крыўды, і раздражнёнасьці, а потым уздумаў на свае любошчы з Алечкаю. — «За якую мяккасьць характару неспанараўны быў я для яе?» — думаў сабе. — «Што ня здолеў вырваць яе дужасьцю свайго каханьня з прыкрай мне буржуазнай сфэры? Не, добра, што ў нас нічога ня выйшла, і мы разыйшліся ў розныя бакі. Абое былі-б няшчасныя, бо скрозь ўсё жыць-