Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/179

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прыкрасьць ізноў, яшчэ горшай чапнула настрой яго. — „Змоўкла-б ты ўжо, — падумаў аб ёй — ты ня чула таго, што чуў я надоячы ў таго праклятага Гаршка, ты ня ведаеш, што робіцца ў маей душы, а ўсё мяне папікаеш няведама за якія ўчынкі“…

А яна паглядзела на яго збоку падумала, што ён, аднак, прыгожы, а потым адвярнулася і памысьліла: „Ты ловак цяпер разважаць, а гдзе ты сам, вайсковы беларус, быў тады, як украінцы аранізавалі свае нацыянальныя вайсковыя часьці, выдзяляючысь з маскоўскага войска? Пэўне, і тады вельмі разумна разважаў“.

На вуліцы яна хапалася шыбчэй абмінуць маніфэстантаў і забегчы ў страўню, а ён углядаўся й слухаў, і думаў: „Я з-за непаразуменьня трапіў у панскія сыны, я сын гэтай чорнай грамады і хацеў ба павесьці яе ляпей за ўсіх да шчасьця”

Паабедаўшы, яны разыйшліся. Іра не хацела, каб ён увечары прапускаў яе ў ад‘езд, толькі цьвёрда-пільна прасіла, каб усё рабіў, што толькі змога, для вызваленьня Міколы й Сухавея. Яна чуць не заплакала, казала, што серца яе зьнібеець, быццам вяшчуючы нешта злашчаснае, дык каб зараз даваў ёй вестку аб усякай новай зьмене