Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/178

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каб маскоўскія ці якія іншыя комуністы гвалтам абмаскалівалі беларусаў? Тэорыя інтэрнацыянала вінавата ў тым, што беларускім народам кіруюць цяпер бальшавіцкія комісары ўсякіх нацый, апрача беларускай? Ці яна вінавата, што ў нашым знамянітым Обліскомзапе[1] ёсьць армяне, латышы, жыды, палякі, маскоўцы, але няма нас, беларусаў? Што провінцыя маець толькі такіх кульгавых беларусаў, як гэты Гаршчок?

— Можа пойдзем абедаць? — паспыталася ў яго Іра.

Ен усьміхнуўся, змоўк і адказаў, што „з прыемнасьцю“.

Калі схадзілі па лесьвіцы Іра прадэклямавала пачатак марсэльезы:

Адвеку мы спалі і нас разбудзілі,
Сказалі, што трэба рабіць,
Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,
Што трэба зладзееў пабіць…

І сказала, патроху адпускаючысь у злосьці;

— Я лічу аднакава зладзеямі, як тых, што даюць замест хлеба камень, як камень, такі тых, што даюць яго пад відам хлеба. І аднакава пабіла-б іх, ці яны — разлад тэорыі і практыкі, ці яны — простая сваволя.

  1. Памаскоуску: „Областной Исполнительный Комитет Западной Армии и Фронта“, а пакарочана: „Обл-іс-ком-зап“